У ваенных канфліктах свету ўдзельнічае 250 тыс. дзяцей-салдатаў
Сёння ў Іраку, Сірыі, Самалі, Паўднёвым Судане, Афганістане, Малі ў якасці салдатаў выкарыстоўваюцца звыш 250 тыс. дзяцей. 12 лютага ў Міжнародны дзень барацьбы супраць выкарыстання дзяцей-салдатаў сітуацыю пракаментаваў каталіцкі біскуп Ліра ў паўночнай Угандзе монсіньёр Джузэпэ Франзелі.
“Дзеці-салдаты, гвалтоўна прызваныя на ваенную службу або навучаныя ў адпаведнасці з якой-небудзь дактрынай, – кажа біскуп, – пазбаўленыя асноўных правоў: мець спакойнае дзяцінства і атрымаць нармальную адукацыю. І часта завяршэнне ваеннага канфлікту не прыводзіць да іх вызвалення. Праблема складаецца ў тым, што найбольш цяжкія раны знаходзяцца ўнутры, гэта хвароба грамадства, якое дыхала гвалтам многія гады. Ідзе перыяд аднаўлення не толькі матэрыяльнага, але і таго, што тычыцца псіхалогіі і маралі», паведамляе it.radiovaticana.va.
Неабходна «падбадзёрвць і прымаць гэтых хлопцаў, не глядзець на іх як на праблему, але як на магчымасць праявіць хрысціянскую міласэрнасць, дапамагчы ім «перазагрузіцца», таму што яны самі з’яўляюцца першымі ахвярамі ўсёй гэтай трагедыі», запэўнівае монсеньёр Франзелі, які знаёмы з некаторымі дзецьмі, якія, знесшы гэтыя душэўныя раны, пачалі перабудоўваць сваё жыццё.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Курс «Хрысціянскае кансультаванне» 27.02.2021 18:25
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)