Мінсувязі: тарыфы на інтэрнэт і тэлефанію будуць расці

1328166025Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі вывучае магчымасць павышэння тарыфаў на тэлефанію і інтэрнэт.

Страты «Белтэлекама» з-за недастаткова высокіх тарыфаў на паслугі сувязі склалі ў 2014 годзе прыкладна 1 трлн рублёў. У сувязі з гэтым абмяркоўваюцца пытанні аб павышэнні тарыфаў на паслугі з тым, каб з’явіўся інструмент кампенсацыі выдаткаў. Пра гэта 18 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў, піша БелаПАН.

Па словах міністра, тарыфы на інтэрнэт-тэхналогіі плануецца павышаць у межах разумнай дастатковасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі