Апостальскі Нунцый ва Ўкраіне: Расія можа блакаваць паток баевікоў і зброі

tomacУ межах візіту “ad limina Apostolorum” у Рым украінскіх  рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх біскупаў, які пачаўся 16 лютага, Апостальскі нунцый ва Украіне арцыбіскуп Томас Галіксан падзяліўся сваімі думкамі пра ваенны канфлікт з каталіцкай прэсай.

Гаворачы пра  пазіцыю Ватыкана адносна ўзброенага канфлікта ва ўсходняй частцы Ўкраіны, арцыбіскуп Галіксан падкрэсліў, што яна адпавядае пазіцыі міжнароднай супольнасці: “Калі Расійская Федэрацыя не ў стане неадкладна вярнуць Украіне здольнасць кантраляваць свае межы ў Данбасе, яна можа, па меншай меры, закрыць мяжу з другога боку, і блакаваць паток баевікоў і зброі. Гуманітарная дапамога павінна быць узгодненая з Кіевам пад наглядам Чырвонага Крыжа, АБСЕ і іншых арганізацый”, паведамляе be.radiovaticana.va.

Кажучы пра стан, у якім апынулася ўкраінскае насельніцтва, герарх кажа, што ўкраінцы адчуваюць сябе пакінутымі і незразуметымі астатняй часткай свету. У той жа час ідзе супольная праца Цэркваў, накіраваная на ўмацаванне нацыянальнага адзінства перад тварам знешняй агрэсіі, у якой бярэ ўдзел і Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхату.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі