Апублікавана справаздача пра пераследы хрысціянаў у Кітаі

христиане

Хрысціянская дабрачынная арганізацыя «Сусветная хрысціянская салідарнасць» апублікавала справаздачу пра выпадкі поўнага або частковага зносу царкоўных будынкаў, дэмантажу крыжоў у кітайскай правінцыі Чжэцзян ў 2014 годзе, а таксама аб траўмах, атрыманых вернікамі, якія абаранялі царквы, арыштах.

Справаздача паказвае тэндэнцыю і імклівы рост антыхрысціянскіх інцыдэнтаў у краіне.

У 2013 годзе ўлады правінцыі Чжэцзян запусцілі кампанію «Тры выпраўленні і адзін знос» па дэмантажы незаконных пабудоў.

«Сусветная хрысціянская салідарнасць» супаставіла каля 600 дакладаў пра пераследы хрысціянаў у Чжэцзян. Каля 400 выпадкаў поўнага або частковага выдалення крыжоў былі зарэгістраваныя з кастрычніцка 2013 года.

35 цэркваў або будынкаў, што належаць хрысціянскім суполкам, часткова дэмантаваныя. Больш за 100 хрысціян арыштавалі або затрымалі ў сувязі са зносам, 38 хрысціян, якія абаранялі царквы, былі збітыя.

Меры закранулі каталіцкія і пратэстанцкія суполакi, законна і незаконна пабудаваныя храмы. У акрузе Ксiяньшан пад санкцыі патрапіў 140-гадовы храм Cінь Дэ.

Праваабаронцы кажуць яшчэ пра 228 інцыдэнтаў, і гэта не вычарпальны спіс. Некаторыя крыніцы паведамляюць пра больш за 400 цэркваў, якіх закранулі санкцыі.

Па матэрыялах sedmitza.ru.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі