Экстрэмісты з «Ісламскай дзяржавы» гандлююць чалавечымі органамі
Прадстаўнік Ірака ў ААН папрасіў Раду бяспекі арганізацыі разгледзець інфармацыю аб тым, што экстрэмісты з «Ісламскай дзяржавы» незаконна здабываюць органы людзей і ад гандлю імі атрымліваюць сродкі на тэрарыстычную дзейнасць, перадае інфармацыйнае агенцтва АР.
Як паведаміў Махамед Аль-Хакім, за некалькіх мінулых тыдняў было знойдзена шмат целаў людзей з хірургічнымі разрэзамі, у якіх не было нырак ці іншых органаў. Таксама часткі целаў выяўленыя ў брацкіх магілах.
Прадстаўнік Ірака запрасіў прыехаць і даследаваць наяўныя целы.
Ён таксама сказаў, што 12 лекараў былі пакараныя ў Масуле за адмову ўдзельнічаць у незаконных аперацыях па выманні органаў людзей.
Прадстаўнік Ірака ў ААН абвінаваціў «Ісламскую дзяржаву» ў злачынным генацыдзе ў дачыненні да пэўных этнічных і рэлігійных груп.
У сваю чаргу пасланнік ААН у Іраку Мікалай Младэнаў паведаміў, што каля 790 чалавек забітыя ў Іраку толькі ў студзені 2015 года. Ён таксама адзначыў рост колькасці паведамленняў аб тым, што баявікі «Ісламскай дзяржавы» за кошт незаконнага гандлю чалавечымі органамі фінансуюць тэрарыстычную дзейнасць.
Па матэрыялах sedmitza.ru
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)