Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Паўла

администрация-280x257Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла з днём нараджэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Яго служэнне як кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы накіравана на развіццё шматграннага дзяржаўна-царкоўнага супрацоўніцтва, захаванне ў грамадстве евангельскіх традыцый любові, міласэрнасці і чалавекалюбства, сказана ў віншаванні.

«Няхай і ў далейшым Ваша праца будзе стваральнай і плённай. Упэўнены, што Ваша дзейнасць будзе садзейнічаць умацаванню хрысціянскіх каштоўнасцяў на беларускай зямлі», – падкрэсліў прэзідэнт.

Ён пажадаў Мітрапаліту Паўлу здароўя, даўгалецця, поспехаў у рэалізацыі планаў і пачынанняў на карысць Праваслаўнай Царквы і народа Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі