Парашэнка: не рабіце выгляд, што захоп Дэбальцава адпавядае мінскім дамоўленасцям
«Нармандская чацвёрка» 19 лютага абмеркавала перамір’е на ўсходзе Украіны.
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў удзельнікаў перамоваў у «нармандскім фармаце» – канцлера Германіі Ангелу Меркель, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна – не рабіць выгляд, што тое, што адбылося ў Дэбальцаве адпавядае мінскім дамоўленасцям, паведамляецца на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны.
Бакі пагадзіліся даць Спецыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЕ поўнае садзейнічанне. У прыватнасці, гаворыцца пра тое, што ўжо 19 лютага экспертам будзе адкрыты доступ для маніторынгу сітуацыі на ўсходзе Украіны. Пятро Парашэнка таксама запатрабаваў вызваліць палонных.
Была ўзгоднена пазіцыя, што адвод тэхнікі ад лініі супрацьстаяння пад наглядам АБСЕ, які быў прадугледжаны Мінскімі дамоўленасцямі, можа быць ажыццёўлены толькі пасля фактычнага спынення агню.
Ангела Меркель і Пятро Парашэнка папрасілі Пуціна выкарыстоўваць свой уплыў на сепаратыстаў, паведамляецца на сайце ўрада Германіі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)