СНБА Украіны хоча бачыць у Данбасе міратворцаў ААН і ЕС

mirСавет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (СНБА) адобрыў зварот да ЕС і ААН з просьбай аб увядзенні ў зону канфлікту ў Данбасе міратворцаў. Пра гэта на пасяджэнні СНБА 19 лютым заявіў сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў.

Па яго словах, адпаведны зварот падрыхтавала Міністэрстваа замежных спраў Украіны. Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны таксама выказаў надзею, што дакумент будзе падтрыманы Вярхоўнай радай, паведамляе ТАСС.

Сакратар СНБА разлічвае, што ўвядзенне міратворчага кантынгенту дазволіць пазначыць і лакалізаваць парушэнні дамоўленасцей, дасягнутых па выніках перамоваў у Мінску.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі