У Беларусі заробкі бюджэтнікам павысяць двойчы

fblxrc_w631h356

На 2 тыс. рублёў у лютым будзе павышана тарыфная стаўка першага разраду ў Беларусі, якая выкарыстоўваецца для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і тым, хто да іх прыроўнены. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў № 109 ад 18 лютага.

Яшчэ на 15 тыс. рублёў тарыфная стаўка першага разраду павысіцца з 1 сакавіка – да 292 тыс. рублёў. З 1 мая 2014 года яна складае 275 тыс. рублёў.

Павышэнне тарыфнай стаўкі прывядзе да росту заробкаў бюджэтнікаў, дзяржстыпендый студэнтам, даплат маладым спецыялістам, за вучоныя ступені, і іншых выплат, што залежаць ад памеру тарыфнай стаўкі першага разраду.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі