Валютчык з Крупак за 4 месяцы зарабіў 1,3 млрд рублёў

val43-гадовы жыхар з Крупак за чатыры месяцы зарабіў 1,3 млрд рублёў. Валютчык з лютага па май 2014 года займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Ён, у прыватнасці, сістэматычна купляў і прадаваў замежную валюту, паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

У цяперашні час на маёмасць фігуранта накладзены арышт.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 233 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. З парушальніка ўзятая падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах.

Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі