Беларусь на ЧЕ па футболе ў Аўстрыi прадставяць гродзенскія ксяндзы

2015-02-05-belarus-teamБеларуская каманда ў складзе 12 святароў і трэнера гатовая да ад’езду ў Аўстрыю на IX Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў 23 па 28 лютага. Для беларусаў гэта ўжо пяты чэмпіянат. Каманда ўкамплектавана пераважна са святароў з Гродзенскай дыяцэзіі.

Паводле слоў капітана зборнай беларусаў  кс.Паўла Салабуда сёлета беларуская каманда хацела б паўтарыць мінулагодні высокі вынік (4-е месца), але дасягнуць гэтай мэты будзе не так проста, паколькі формула турніру змянілася, паведамляе catholic.by.

Жараб’ёўка каманд 23 лютага.

У Аўстрыю прыедзе 16 каманд. Упершыню ў чэмпіянаце возьмуць удзел святары з Германіі і Албаніі.

У спаборніцтвах прымуць удзел 220 святароў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі