Беларускія экспарцёры змогуць выкарыстоўваць вэксаль як гарант аплаты тавараў

vekselБеларускія экспарцёры ў траўні змогуць выкарыстоўваць вэксаль як гарант аплаты тавараў. Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы №69 ад 17 лютага 2015 года «Аб выкарыстанні вэксаляў». Дакумент афіцыйна апублікаваны 20 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Парадак разлікаў па экспартным кантракце, які прапісаны ва ўказе, прадугледжвае наступнае. Экспарцёр заключае з нерэзідэнтам дагавор пастаўкі тавару з умовай яго аплаты праз пэўны час. Другі бок афармляе вэксаль на суму запазычанасці перад беларускім пастаўшчыком. Затым каштоўная папера павінна быць аваліраваная банкам-нерэзідэнтам. Гэта дазволіць знізіць рызыкі неаплаты вэксалю, паколькі аваль вэксаля азначае, што банк-нерэзідэнт, які аваліраваў вэксаль, абавязаны заплаціць па ім, калі гэтага не зробіць пакупнік-нерэзідэнт.

Раней у Нацбанку Беларусі адзначалі, што ўказ будзе спрыяць узмацненню канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў на замежных рынках. Акрамя таго, дакумент накіраваны на ўдасканаленне фінансавых механізмаў стымулявання экспарту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі