Велікапосныя спевы і пажаданнi прагучаць у праваслаўнай праграме «Святло душы»
Напярэдадні Вялікага посту ў праграме «Святло душы» прагучаць малітвы і спевы гэтага пакаяннага часу. Запісы былі створаны ў студыях мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра і інфармагенцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Апошнім быў запісаны Вялікі пакаянны канон святога Андрэя Крыцкага — жамчужына літургічнага багаслоўя Праваслаўнай Царквы.
Богаслужэнне здзяйсняе мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, на клірасе — хор мінскай кафедральнага Свята-Духава сабора, паведамляе sobor.by.
У праграме прагучаць фрагменты Псалтыры у прачытанні артыста Нацыянальнага драмтэатра ім. М.Горкага Валерыя Шушкевіча, запісы святочнага хору Свята-Елісавецінскага манастыра пад кіраваннем рэгента манашкі Юльяніі (Дзянісавай).
Разважанні протаіерэя Арцемія Уладзімірава аб чалавечых памылках, аб тым, як небяспечна адхіляцца ад сцежкі праўды, дабра і чысціні, стануць добрым пажаданнем напярэдадні Вялікага посту.
Праграма «Святло душы» прагучыць 21 лютага ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у гэты ж дзень у 8.30 і 21.30 на канале «Культура».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну 29.11.2019 00:16
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)