Вернікі Гомельшчыны на вуліцах віншавалі мінакоў са Стрэчаннем

akciaШматлікія святочныя акцыі на вуліцах Гомеля, Жлобіна, Рагачова правяла праваслаўная моладзь 15 лютага, прымеркаваўшы іх да свята Стрэчання.

Маладыя прыхаджане храмаў Гомельскай епархіі выйшлі на вуліцы з інфармацыйна-асветніцкімі буклетамі, падрыхтаваных епархіяльным моладзевым аддзелам. Віншуючы гараджанаў са святам Стрэчання, а маладых мінакоў – і з Днём праваслаўнай моладзі, удзельнікі акцыі імкнуліся нагадаць людзям пра сутнасць свята, праінфармаваць пра свецкую працу з моладдзю, якую праводзіць Царква, паведамляе eparhiya.by.

Асабліва актыўна паўдзельнічалі ў акцыі маладыя прыхаджане Свята-Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора і храма Серафіма Сароўскага ў Гомелі, храма Перамянення Гасподняга ў Светлагорску, храма Аляксандра Неўскага ў Рагачове, храма Серафіма Сароўскага ў Жлобіне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі