У Гомелі адкрылася выстава старажытных царкоўных кніг

g1Выстава рукапісных і старадрукаваных кніг XVI – пачатку ХХ стагоддзяў «Пераплётных спраў майстры. Мастацтва ўпрыгожвання кнігі» адкрылася 20 лютага ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый.

Экспазіцыя ўяўляе з сябе рукапісныя і старадрукаваныя кнігі XVI — пачатку ХХ стагоддзяў у вокладках, упрыгожаных чаканкай, ліццём, эмалямі, пацеркавым шыццём. Сярод выстаўленых кніг — рукапіснае Евангелле 1-й чвэрці XVI стагоддзя, а таксама Евангелле беларускага друкара Пятра Мсціслаўца, выпушчанае ў Вільні ў 1575 годзе. Яшчэ адзін рарытэт — «Апостал» 1635 года, «апрануты» ў зялёны аксаміт з пацеркавай вышыўкай, паведамляе katolik-gomel.by.

Як кажа галоўны захавальнік музея Святлана Лявонцьева, “У стараверскім асяроддзі ставіліся да вокладкі  як да вопраткі, здольнай не толькі ўпрыгожыць, але і абараніць кнігу. Традыцыйная «адзежа» рукапісных і старадрукаваных кніг — гэта дубовыя дошкі, абцягнутыя скурай з арнаментальным цісненнем, і зашпількі. Багатымі і выдатнымі ўборамі адрозніваліся Евангеллі і Апосталы, якія ўдзельнічалі ў рытуале літургічных службаў. Евангелле апраналі ў аксаміт, парчу, упрыгожвалі камянямі, жэмчугам, каштоўнымі металамі. Знешняя прыгажосць была заклікана прыцягнуць увагу да тэкстаў кніг”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі