У Полацку прайшоў творчы вечар Яны Гільмулінай

YaniУ літаратурна-музычнай гасцёўні «Пад шатамі духоўнасці» Полацкай бібліятэкі імя Янкі Купалы адбыўся творчы вечар «Палёт душы» пеўчай царкоўнага хору праваслаўнага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы кампазітара Яны Гільмулінай.

Малады кампазітар Яна Гільмуліна заканчвае магістратуру па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва», прымае актыўны ўдзел у жыцці Пакроўскага прыходу, спявае на клірасе, вядзе прыходскі сайты, займаецца мастацкай фатаграфіяй, выкладае ў гарадской СШ №15 — яе выхаванцы Вячаслаў Вараб’ёў і Нінэль Чэраўко прадставілі ў межах творчага вечара літаратурна-музычную кампазіцыю па творчасці свайго педагога, паведамляе sobor.by.

Падчас вечара песні Яны Гільмулінай прагучалі ў выкананні не толькі аўтара, але і царкоўнага хору Свята-Пакроўскага храма. Ад імя прыхода з першым творчым вечарам Яну Гільмуліну павіншаваў святар Георгій Вайсковіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі