“Эстафета-70” перададзеная памежнікам Расіі
Міжнародную «Эстафету-70″, прысвечаную 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 18 лютага ў Смаргонскай памежнай групы прыняў Полацкі пагранічны атрад. Ва ўрачыстай цырымоніі на плошчы Свабоды ў Полацку прыняў удзел пратаіерэй Аляксандр Шаховіч, кіраўнік аддзела па ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі праваслаўнай Полацкай епархіі.
Святар звярнуўся да прысутных удзельнікаў перадачы эстафеты з прывітальным словам, а затым адслужыў памінальную літыю па загінулых падчас воінах, паведамляе eparhia992.by.
У гэты ж дзень на Кургане Дружбы на стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі ў Верхнядзвінскім раёне эстафета «Перамога-70» была перададзеная прадстаўнікам памежнай службы ФСБ Расіі. Сімвал эстафеты Перамогі – кубак з надпісам “Перамога-70” – з рук намесніка старшыні Дзяржпагранкамітэта Беларусі генерал-маёра Уладзіміра Майсеенкі прыняў начальнік Памежнага кіравання ФСБ Расіі па Пскоўскай вобласці генерал-маёр Аляксандр Мурзін. На Кургане Дружбы а. Аляксандр таксама адслужыў памінальную літыю.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка мітрапаліту Філарэту 17.08.2022 14:54
- «Адрозненні проста велізарныя». Кардынал Кох пра адносіны з Маскоўскім Патрыярхатам 17.08.2022 10:52
- Архіепіскап Гурый атрымаў знак «За заслугі» 17.08.2022 10:16
- З Жыровічаў у Мінск 19 жніўня выйдзе 8-дзённы крыжовы ход 16.08.2022 14:27
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)