Епіскап Барысаўскі Веніямін заклаў капсулу ў падмурак будучага храма

kapsulaЕпіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін 21 лютага заклаў капсулу ў падмурак будучага праваслаўнага храма-капліцы Уваскрэсення Хрыстова на Усяжскіх могілках ля вёскі Емельянава Смалявіцкага раёна.

Уладыка Веніямін ўзначаліў Боскую Літургію ў саслужэнні в.а. сакратара епархіяльнага ўпраўлення Барысаўскай і Мар’інагорскай епархіі іерэя Паўла Яцуковіча, благачыннага цэркваў Смалявіцкай акругі пратаіерэя Мікалая Цюцюнікава і духавенства навакольных вёсак Смалявіцкага раёна, пасля заканчэння якой прамовіў пропаведзь і блаславіў вернікаў, паведамляе borisoveparhia.by.

Мяркуецца, што будаўніцтва храма-капліцы, у якім праваслаўныя жыхары вёскі Емельянава маюць вялікую патрэбу, будзе скончанае цягам года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі