Нігерыя чакае нападу «Бока Харам»

nigeria-church1У Нігерыі 200 тысяч хрысціянаў штата Борна, пераважна, каталікоў, чакаюць нападу ісламістаў тэрарыстычнай арганізацыі “Бока Харам” на сталіцу штата Майдугуры. Пра гэта паведаміў 17 лютага дырэктар праекта па Афрыцы ў Атлантычным савеце Дж. Піцер Фам.

Сярод бежанцаў, якія знаходзяцца ў шматлікіх лагерах на тэрыторыі Нігерыі і суседніх дзяржаваў, на думку экспертаў, ёсць «спячыя ячэйкі» «Бока Харам», бо на захопленых раней тэрыторыях баевікі прапанавалі нігерыйскіх хрысціянам выбар – прыняць іслам або быць забітымі. Амаль 200 хрысціянскіх цэркваў былі разбураныя падчас нападаў ісламістаў у студзені, паведамляе fides.org.

У выпадку захопу Майдугуры баявікам «Бока Харам» будзе забяспечаная стратэгічная пляцоўка для нападаў на тэрыторыі суседніх Камеруна, Чада і Нігера. Як і Нігерыя, гэтыя дзяржавы перш былі часткай ісламскага халіфата, што доўжылася 6 стагоддзяў. Зараз «Бока Харам» аб’яўляюць аб стварэнні ўласнага халіфата на тэрыторыях, узятых пад кантроль на працягу мінулага года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі