Лукашэнка: савецкія сімвалы – бясспрэчныя каштоўнасці Беларусі

лукашэнкаПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага на цырымоніі ўручэння пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу адзначыў, што ў Беларусі традыцыйна адзначаецца дата 23 лютага, бо яна на працягу многіх дзесяцігоддзяў гуртуе не толькі ваеннаслужачых краіны, але і ўсё грамадства, увасабляючы ратны подзвіг многіх пакаленняў абаронцаў Радзімы.

Паводле яго слоў, гэта памяць пра многіх мільёнах суграмадзян, якія аддалі сваё жыццё на палях бітваў, якія стаялі ля вытокаў зараджэння арміі Савецкай дзяржавы ў гады Грамадзянскай вайны, удзельнічалі ў стварэнні Беларускай ваеннай акругі ў міжваенны перыяд і адстаялі свабоду Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка назваў гэта бясспрэчнымі каштоўнасцямі беларускай дзяржавы. Пры гэтым ён прызнаў наяўнасць асобных прапаноў адзначаць свята ў сувязі з рознымі падзеямі. «Гэта сапраўды былі выпрабаванні для народа. Мы не сталі граміць помнікі, мяняць назвы вуліц (пачыналі, але своечасова спахапіліся і перасталі), мяняць свае адвечныя сімвалы, пры якіх была пабудавана наша Беларусь і створаны асновы незалежнасці і суверэнітэту, не сталі пераназываць нашы святы», – адзначыў прэзідэнт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі