Прадаўца партыі псіхатропаў на 700 тыс. даляраў асудзяць

narkУ Мінскай вобласці паўстане перад судом малады чалавек, які збіраўся збыць партыю псіхатропаў коштам 700 тыс. даляраў.

20-гадовы непрацуючы мінчанін купляў псіхатропныя рэчывы праз інтэрнэт, а затым перапрадаваў іх. Калі малады чалавек замаўляў чарговую партыю наркотыкаў, яго затрымалі.

У машынах, якія належаць падазраванаму, атрымалася выявіць каля 1,2 кг асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў. Яшчэ 200 г псіхатропаў мужчына захоўваў у тайніку ў Смалявіцкім раёне, паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Арыентыровачна падазраваны меў намер збыць 10 тыс. доз на суму каля 700 тыс. даляраў.

Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі