Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў спаўняецца год

Семінар журналістаў у Мінску 1Грамадзянскай ініцыятыве “Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў” спаўняецца год. Яна была заснаваная 25 лютага 2014 года журналістамі-хрысціянамі як рэлігійных, так і свецкіх СМІ з мэтай аб’яднання высілкаў і каардынацыі дзеянняў па пашырэнні хрысціянскіх каштоўнасцяў у інфармацыйнай прасторы.

За год свайго існавання ініцыятыва правяла конкурс матэрыялаў у абарону пачатых жыццяў “Жыццё пад сэрцам”, шэраг адукацыйных сустрэч па павышэнні якасці працы хрысціян-журналістаў у Мінску і рэгіёнах, заснавала хрысціянскі інфармацыйны партал Krynica.info, сярэднесутачная наведваемасць якога ўжо перавысіла 2 тыс. карыстальнікаў.

З мэтай адсвяткаваць сваю першую значную дату Супольнасць 25 лютага запрашае аднадумцаў, вернікаў і журналістаў, як веруючых, так и няверуючых, на пашыраную сустрэчу. У яе межах запланаванае:

1) падвядзенне вынікаў;

2) акрэсленне планаў;

3) удзел у грамадскай акцыі “Народная Біблія”;

4) іншае.

Мерапрыемства пачнецца 25 лютага а 18:00 па адрасе Мінск, вуліца Камсамольская 7 (офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі