У Беларусі з 1 сакавіка падаражэюць цыгарэты

sigarette

Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 сакавіка. Цэны падымуцца на некаторыя віды тытунёвых вырабаў. Так, цыгарэты першай цэнавай катэгорыі вырастуць у цане на 100-500 рублёў. Больш дарагімі стануць, у прыватнасці, Alliance гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» (кошт на іх ўзрасце з 8400 да 8500 рублёў), лінейка цыгарэт «Карона» (ТАА «Тытунь-інвест»).

Больш за ўсё ў гэтай катэгорыі вырасце ў цане More Red і More Blue (з 8400 да 8900 рублёў), паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.

Тытунёвыя вырабы, якія адносяцца да другой цэнавай катэгорыі, падаражэюць на 350-600 рублёў. Так, Pall Mall Red і Pall Mall Blue стануць даражэй на 400 рублёў, лінейка Velvet – на 500 рублёў, LD – на 550 рублёў.

Трэцяя коштавая катэгорыя стане даражэй на 100-10 тыс. рублёў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі