УГКЦ: праваслаўныя Украіны не разумеюць, чаму іх забіваюць аднаверцы з-за мяжы

tn18 лютага біскупы Сінода Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы сустрэліся ў Ватыкане з кардыналам Куртам Кохам, прэзідэнтам Папскай рады па садзейнічанні еднасці хрысціян. Тэмай сустрэчы была рэлігійная сітуацыя ва Украіне ў святле падзей, якія адбыліся ў краіне на працягу мінулага года.

У звароце да кіраўніка Папскай рады па садзейнічанні еднасці хрысціян арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук прадставіў панараму рэлігійных і міжцаркоўных адносін у Украіне ў кантэксце вайны.

Кіраўнік УГКЦ адзначыў, што цэрквы і рэлігійныя арганізацыi змаглi захаваць мірныя адносіны паміж імі, нягледзячы на ​​драматычныя абставіны вайны, у якіх жыве сёння ўкраінскае грамадства, паведамляе прэс-служба грамадства “Святая Сафія”.

Інфармуючы кардынала Коха аб наступствах вайны для ўкраінскага народа, арцыбіскуп Святаслаў прывёў статыстыку забітых і параненых падчас ваенных дзеянняў. Паводле яго слоў, абсалютная большасць загінулых – гэта грамадзянскае насельніцтва, вернікі Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхата, якія сёння не разумеюць, чаму іх субраты па веры з суседняй дзяржавы забіваюць іх.

16-21 лютага біскупы Сінода УГКЦ наведалі розныя ватыканскія ўстановы ў рамках візітаў у Апостальскую сталіцу – ad Limina.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі