Баевікі «Ісламскай дзяржавы» выкралі каля 90 хрысціянаў у Сірыі

Militant Islamist fighters parade on military vehicles along the streets of northern Raqqa provinceБаевікі з радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава» выкралі каля 90 хрысціян з сірыйскіх вёсак на паўночным усходзе краіны.

Пра гэта паведамляе сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, перадае агенцтва Reuters.

Людзі былі выкрадзены з вёсак у раёне горада Хасеке, дзе жывуць, у асноўным, асірыйцы-хрысціяне.

Па дадзеных арганізацыі, гэта адбылося пасля таго, як ІГ адбіла ў курдаў два населеныя пункты ў правінцыі Аль-Хасака.

Аднаму з выкрадзеных ўдалося звязацца па тэлефоне з сваякамі. Ён паведаміў, што баевікі аддзялілі мужчын ад жанчын і дзяцей і адвезлі ў горы, пiша Newsweek.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі