Біскуп Дзям’янка: каб вырашыць большасць сямейных трагедый, не дастаткова толькі прабачыць

hóstiaСустрэча групы дарадцаў сямейнага жыцця ў крызіснай сітуацыі і Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі адбылася 24 лютага ў Лескаўцы пад Мінскам. У сустрэчы ўзяў удзел біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка.

У межах сустрэчы герарх узначаліў Святую Імшу. Звяртаючыся да вернікаў з гаміліяй, біскуп адзначыў: «Тэхнічны прагрэс, хуткасць і шматбаковасць інфармацыі, магчымасць знаёмства з іншымі культурамі, асабліва ў апошнія часы, з аднаго боку, і няздольнасць, непадрыхтаванасць да глыбокага аналізу з другога боку, вельмі ўплывае і на стан сям’і, сужэнства. Міграцыя маладых не дае шансаў на адпаведную перадачу сямейных каштоўнасцяў наступным пакаленням, як гэта было ў мінулым, калі родныя і блізкія сяліліся побач, таму паўстае вялікая патрэба дапамагчы ў крызіснай сітуацыі сям’і, калі па розных прычынах бацькі і дзеці жывуць далёка адзін ад аднаго», паведамляе catholic.by.

«Каб вырашыць большасць сямейных трагедый, не дастаткова толькі прабачыць іншаму, але трэба ісці далей – дапамагчы ўзрастаць у любові, якая была зраненая”, — заўважыў біскуп.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі