Нацбанк Беларусі зніжае норму абавязковага продажу валютнай выручкі

нацбанкНацбанк Беларусі з 25 лютага знізіць норму абавязковага продажу валютнай выручкі да 40%.

Адпаведная пастанова банка №84 ад 19 лютага апублікавана 24 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З 19 снежня 2014 года норма абавязковага продажу валютнай выручкі была ўсталяваная на ўзроўні 50%. Нацбанк і ўрад такім чынам хацелі не дапусціць развіцця негатыўных тэндэнцый на валютным і фінансавым рынках краіны.

Як адзначылі ў Нацбанку, зніжэнне на 10 працэнтных пунктаў нарматыву абавязковага продажу валютнай выручкі будзе стымуляваць прадпрыемствы да скарачэння знешняй дэбіторскай запазычанасці і спрыяць паляпшэнню іх фінансавага стану.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі