У Беларусі рэальная зарплата ў студзені зменшылася на 13,6%

деньги-280x157Намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў Беларусі ў студзені была 6,02 млн рублёў (памяншэнне да снежня мінулага года на 782,8 тыс. рублёў, або на 11,5%). Пра гэта паведамілі ў Белстаце.

Рэальная зарплата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі, у параўнанні са студзенем мінулага года стала менш на 3,5%, са снежнем – на 13,6%.

У студзені ў прамысловасці сярэдні заробак быў 6,26 млн рублёў, у будаўніцтве – 7,02 млн, на транспарце і сувязі – 6,95 млн, у сельскай і лясной гаспадарцы – 4,46 млн, у адукацыі – 4,44 млн.

Зарплата работнікаў аховы здароўя склала 5 млн рублёў, у тым ліку ўрачоў – 8,06 млн, сярэдняга медперсаналу – 4,99 млн.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі