У Гомель для пакланення прыбываюць дзве святыні

kovchegСтаражытная святыня – крыж-машчавік з частачкай Рызы Гасподняй і частачкамі мошчаў 21 праваслаўнага святога 28 лютага прыбудзе ў гомельскі Свята-Петра-Паўлаўскі катэдральны сабор.

Святыня, якая пастаянна знаходзіцца ў Элістынскай епархіі ў Калмыкіі, будзе даступная для пакланення да 15 сакавіка, пасля з хросным ходам выправіцца па благачынням Гомельскай епархіі, паведамляе eparhiya.by.

Срэбраны крыж-машчавік ў форме рускага трыліснага крыжа ўяўляе з сябе корпус з борцікамі і ўнутранымі пераборкамі, у якіх змешчаныя мошчы свяціцеля Іаана Златавуста, Георгія Пераможцы, Іаана Дамаскіна, пакутніка Андрыяна, лекара Панцеляймона, пакутніка Нестара і іншых хрысціянскіх святых.

28 лютага ў гомельскі Свята-Петра-Паўлаўскі катэдральны сабор прыбудзе каўчэг з частачкай мошчаў святой блажэннай Матроны Маскоўскай, які таксама будзе даступны для пакланення вернікаў да 15 сакавіка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі