“Крынічка”. Сшытак у клетачку – Аб спячым Езусе і аб асцярожнай буры
“Крынічка” працягвае публікацыю сусветнай хрысціянскай класікі. Спецыяльна для дзетак – апавяданні каталіцкага святара-пісьменніка – Яна Твардоўскага.
Яго творы ўжо папулярныя ў многіх краінах свету і перакладзеныя на 15 моваў, у тым ліку і на беларускую. Яго імя нададзена больш чым 200 школам Польшчы. А сярод шматлікіх узнагарод святар найбольш цаніў званне Кавалера Ордэну Ўсмешкі – міжнароднай ўзнагароды, якая ўручаецца за дзеянні, якія прыносяць дзецям радасць.
Ксёндз Ян пісаў і вершы, і прозу: светла і проста аб веры і Госпадзе, так каб было зразумела нават самым маленькім. Яго апавяданні для ўсёй сям’і: для чытання разам, для разважання і для радасці. Яны напоўненыя бесклапотным гумарам, яны добрыя і шчырыя як дзеці, якіх ксёндз Ян вельмі любіў. Яны кажуць, што Госпад гэта добры сябар і пазнаёміцца з Ім трэба яшчэ ў дзяцінстве.
Аб спячым Езусе і аб асцярожнай буры
Найчасцей мы бачым Яго спячага ў яслях, а калі спяваем у калядцы: “Анёлы, заспявайце! Зайграйце, пастушкі! Паклон Яму аддайце, Валадары зямлі” – не вельмі сабе ўяўляем, як Езус мог спаць, калі хлопцы гудзелі на інструментах, трое турыстаў за раз сунулася ў маленькае жытло, а анёлы…
Я думаю, што анёл таксама можа пабудзіць. Колькі разоў ён сніўся святому Юзафу, а пасля адразу яго будзіў, каб важны сон не вылецеў у яго з памяці!
Езус мог паспаць найчасцей хіба што тады, калі быў дзіцём – але што зробіш, калі дзяцінства само мінае, як сон.
Ён пачаў з прабывання ў пустыні спакусы, гэта значыць з Вялікага Няспання – не спаў цэлых сорак дзён запар.
Потым Яго часта будзіў Нікадэм, бо па начах прыходзіў і распытваў.
Але нікога немагчыма пабудзіць ветліва.
Евангелле шмат разоў распавядае, што Езус праводзіў час за малітвай. Ён не спаў ноччу ў садзе Аліўным. Не спаў нават пасля ўваскрасення, бо на світанку ўжо хадзіў каля возера. Толькі ў адным месцы напісана, што Ён спаў – на дне лодкі. Якой жа асцярожнай можа быць страшная бура! Раўла, але Езуса не пабудзіла.
Будзіць Яго той, хто заўчасна баіцца.
Пераклад Вольгі Севярынец
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)