У Беларусі вызначаны парадак прызначэння сямейнага капіталу

semПастанова аб парадку назначэння сямейнага капітала прынята Саветам Міністраў Беларусі 24 лютага.

Сем’і, у якіх у 2015 годзе з’явілася трэцяе і наступнае дзіця, згодна з дакументам, на працягу шасці месяцаў пасля нараджэння маляняці змогуць скарыстацца правам на прызначэнне капіталу.

Аб гэтым піша БелТА са слоў прэм’ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова.

Сямейны капітал – гэта безнаяўныя грашовыя сродкі ў 10 тыс. даляраў, якія можна будзе выкарыстоўваць пасля дасягнення дзіцем 18-годдзя па адным або некалькіх напрамках: паляпшэнне жыллёвых умоў; атрыманне адукацыі; атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя; фарміраванне назапашвальнай (дадатковай) пенсіі маці (мачахі) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі