У Беларусі за 2015 пабудуюць з дзяржпадтрымкай жылля на 30% меней за план

stroimУ Беларусі за 2015 плануецца пабудаваць з дзяржаўнай падтрымкай на 30% менш жылля, чым планавалася.

Згодна з пастановай Савета Міністраў №1055, у 2015 годзе запланаваны ўвод 2,5 млн кв.м жылля з дзяржпадтрымкай. Пры гэтым урад вядзе працу па аптымізацыі плана фінансавання.

На дадзены момант прагноз будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай скарэктаваны ў меншы бок – прыкладна на 30%. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, паведамляе БелТА.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі