У гарадах Беларусі людзей знаёмілі з гісторыяй Праваслаўнай Царквы

pasternakЛітаратурна-музычныя кампазіцыі, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння паэта Барыса Пастэрнака, носьбіта праваслаўнай веры і культуры, былі паказаныя ў дзіцячых бібліятэках Наваполацка.

6 лютага бібліятэку імя С.Я.Маршака наведалі старшакласнікі СШ №4, 13 лютага ў бібліятэку імя А.С.Пушкіна прыйшлі падлеткі СШ №3. Удзел у вечары памяці прынялі гарадскія паэты і выканаўцы, паведамляе eparhia992.by.

У прыходскай бібліятэцы наваполацкага храма святога Архангела Міхаіла 21-22 лютага дзейнічала кніжная выстаўка “Дні Вялікага посту», экспазіцыя якой ўяўляла сабой кнігі Іаана Кранштацкага, мітрапаліта Антонія Суражскага, схіархімандрыта Іаана (Маслава) і іншых айцоў Царквы, прысвечаныя дням Вялікага посту і абрадавым асаблівасцям дысцыпліны пакаяння Старажытнай Русі.

У бібліятэцы пасёлка Памежны на Гарадзеншчыне 20 лютага гутарку аб дзейнасці князя Уладзіміра правёў настаяцель храма Еўфрасінні Полацкай пратаіерэй Сяргей Шэлест, пасля чаго адбыўся прагляд фільма пра Хрысціцеля Русі, паведамляе orthos.org.

У бабруйскіх СШ № 4 і 9 навучэнцы 1-6 класаў глядзелі фільм пра князя Уладзіміра ў якасці правядзення факультатыўных заняткаў па прадмеце “Асновы Праваслаўнай культуры”, паведамляе bobruisk.hram.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі