У Салігорску “Мужчынам года” стаў актывіст-вернік

slАдным з пераможцаў раённага праекта «Мужчына года” ў Салігорску стаў праваслаўны актывіст-вернік.

Цырымонія ўзнагароджання жыхароў Салігорскага раёна ў рамках праекта “Мужчына года” адбылася 22 лютага на сцэне Гарадскога Палаца культуры. У намінацыі «За духоўна-маральнае адраджэнне нацыі» пераможцам стаў кіраўнік моладзевага праваслаўнага брацтва святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх прыходу катэдральнага сабора Нараджэння Хрыстовага Віктар Бровушкін, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Ініцыятарамі ўзнагароджання лідэра моладзевага брацтва сталі партнёры прыхода па сацыяльнай рабоце і дабрачыннай дзейнасці – Беларускі саюз жанчын і ТЦСОН Салігорскага раёна, з якімі шчыльна супрацоўнічае Віктар Бровушкін.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі