Эксперт: смерць зверхніка УАПЦ можа перафарматаваць рэлігійную карту Украіны
Смерць зверхніка Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, мітрапаліта Мяфодзія можа рэальна паўплываць на перафарматаванне рэлігійнай карты Украіны. Пра гэта ў каментары КРЫНІЦА.INFO заявіў эксперт Рэлігійна-інфармацыйнай службы Украіны Анатоль Бабінскі (Анатолій Бабинський).
Паводле эксперта, “хоць УАПЦ і не займала ў апошнія гады вельмі прыкметнага месцы ў царкоўным жыцці ўкраінцаў, што ў канчатковым выніку было абумоўлена не ў апошнюю чаргу хваробай яе зверхніка, яе месца заўсёды было сімвалічным”.
“Гэтая Царква нібы знаходзіцца паміж УПЦ Кіеўскага Патрыярхату і УПЦ (Маскоўскага Патрыярхату). І ў залежнасці ад таго, куды яна схіляецца, змяняецца і перавага або той, або іншай Царквы. Тут справа не ў колькасці прыходаў, якія мае УАПЦ, а больш у самой сімвалічнай перавазе”, — адзначае Анатоль Бабінскі.
Патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі Украіны Філарэт з УПЦ КП ужо заклікаў епіскапат УАПЦ аднавіць дыялог аб царкоўным адзінстве. На думку эксперта, гэта звязана з тым, што для прызнання легітымнасці УПЦ КП Канстанцінопаль даўно называў умову аб’яднання з УАПЦ, бо паміж гэтымі Цэрквамі няма глыбокіх ідэйных супярэчнасцяў. Але, калі для Патрыярха Філарэта заўсёды гэта было адным з найважнейшых стратэгічных напрамкаў, то архірэі УАПЦ ніколі не мелі адназначнай пазіцыі: хтосьці імкнуўся і імкнецца да УПЦ (МП), некаторыя не супраць аб’яднацца з УПЦ КП, а ёсць і такія, якім зручным з’яўляецца сённяшні status quo, падкрэсліў суразмоўца.
“Мітрапаліт Мяфодзій дэманстраваў розныя вектары цягам свайго зверхніцтва, акрамя жадання злучыцца з Патрыярхам Філарэтам. Ці можа такое аб’яднанне адбыцца сёння? Шанцы вялікія. Перш за ўсё, існуе магутны грамадскі запыт на такое паяднанне. Людзі стаміліся ад падзелу, і таму любыя такія крокі будуць вітацца. Хоць, вядома, могуць быць і групы незадаволеных. Магчымы варыянт захавання status quo, аднак гэта шлях далейшага павольнага памірання УАПЦ. Без пошукаў выхаду вонкі, новых пошукаў легітымізацыі ў сусветным кантэксце гэтая структура асуджаная. Таксама, на маю думку, самастойна УАПЦ сёння ўжо не здольная выйсці з ізаляцыі, скажам дзякуючы дыяспарным праваслаўным Цэрквам у ЗША і Канадзе, хоць такі варыянт яшчэ існуе. Але, на маю думку, УПЦ КП з’яўляецца сёння вельмі магутнай структурай, дыялог таго ж Канстанцінопаля толькі з УАПЦ без уключэння ў яго УПЦ КП выглядае малаверагодным”, — адзначыў эксперт.
Бабінскі: у Канстанцінопалі вырашылі паспрабаваць «глебу» ва Украіне
Каментуючы нядаўнія заявы зверхніка Украінскай Праваслаўнай Царквы Канады, якая знаходзіцца ў юрысдыкцыі Канстанцінопаля, Юрыя пра тое, што Канстанцінопальская патрыярхія гатовая дапамагчы праваслаўным ўкраінцам аб’яднацца ва ўлонні адзінай Царквы ў выпадку, калі пра гэта папросяць прадстаўнікі Царквы і Прэзідэнт Украіны, Анатоль Бабінскі падкрэсліў, што такія заявы не маглі былі быць зроблены без згоды Канстанцінопаля.
“Гэта сведчыць, што ў Канстанцінопалі вырашылі паспрабаваць «глебу», каб зразумець, як дзейнічаць і якая тэмпература ва Украіне. Вядома, гэта не азначае, што заўтра мы адразу ўбачым актыўныя дзеянні, але гэты сігнал можа стаць імпульсам для тых жа УПЦ КП і УАПЦ, каб яны, нарэшце, селі за стол перамоваў. Бо іх аб’яднанне заўсёды называюць перадумовай далейшага працэсу легітымізацыі. Варта таксама разумець, што ў АЗЦС МП таксама не спяць і супрацьдзеянне не прымусіць сябе чакаць”, — заключыў суразмоўца.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну 29.11.2019 00:16
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)