Хрысціянскія журналісты адзначылі сваю першую гадавіну
Грамадзянская ініцыятыва Супольнасць хрысціянскіх журналістаў 25 лютага адзначыла сваю першую гадавіну пашыраным паседжаннем. Падчас яго каардынатар супольнасці распавялі пра вынікі дзейнасці за год і планы на бліжэйшую будучыню.
Гэтак, было адзначана правядзенне сябрамі супольнасці конкурсу “Жыццё пад сэрцам” у абарону жыцця, адукацыйных сустрэч для журналістаў, блогераў і супрацоўнікаў царкоўных СМІ ў Мінску і буйных гарадах, стварэнне суполкі ў Facebook “Евангельскія хрысціяне Беларусі”, і, перадусім, стварэнне хрысціянскага інфармацыйнага парталу КРЫНІЦА.INFO. Таксама былі акрэсленыя планы далейшай дзейнасці супольнасці і развіцця парталу.
Некаторыя з удзельнікаў сустрэчы, якія раней не ўдзельнічалі ў паседжаннях супольнасці, адзначылі, што з’яўленне хрысціянскага міжканфесійнага парталу стала сапраўдным прарывам для Беларусі.
Акрамя таго, падчас паседжання яго ўдзельнікі, якія таксама з’яўляюцца сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, правялі сход, на якім абралі дэлегата на з’езд БАЖ у красавіку гэтага года. Ім стаў каардынатар супольнасці Максім Гацак.
Перад заканчэннем хрысціянскія журналісты далучыліся да міжканфесійнай грамадскай кампаніі “Народная Біблія”, мэта якой заключаецца ў тым, каб да 500-годдзя першай друкаванай беларускай Бібліі, якое будзе святкавацца ў 2017 годзе, стварыць рукапісную Біблію, да перапісу якой маюць далучыцца больш за 1000 беларусаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)