“Крынічка”. Чытаем кнігу прыроды – Паветра

Кожны чацвер “Крынічка” прадстаўляе новую прэзентацыю і дапаможныя матэрыялы па геаграфіі, біялогіі, фізіцы, астраноміі, каб нашыя дзеці ведалі пра магутнасць і прыгажосць Бога і пра яго цудоўны план для нас…

Нябачны чараўнік

indexПаветра атачае нашу планету, ім дыхаюць людзі, жывёлы, расліны. Паветра не мае смаку і колеру, яго немагчыма ўбачыць і нельга памацаць.

Як жа тады ўпэўніцца, што яно ўвогуле ёсць? Якім чынам растлумачыць дзецям яго ўласцівасці? Дапамагчы ў гэтым нам змогуць простыя вопыты. Вось некалькі з іх.

Паветра – нябачны чараўнік, які ёсць там, дзе здаецца, што няма нічога.

Паспрабуйце нейкі час не дыхаць. Адчуваеце, як становіцца цяжка і непрыемна ў грудзях? Гэта ў лёгкіх скончылася паветра. А зараз зрабіце глыбокі ўдых – выдых, удых – выдых… Ці бачыце вы перад сабой паветра, ці адчуваеце яго пах? A2q79KBEVaIПаветра ёсць вакол нас, але яно празрыстае і таму нябачнае, а яшчэ паветра не мае паху.

Калі паветра немагчыма ўбачыць, паспрабуем яго пачуць. Успомніце, як дзьме за акном вецер? Гэта і ёсць гукі паветра.

А злавіць паветра нам дапаможа шарык. Акуратна надзьміце яго – унутры будзе толькі паветра. Якой формы стаў шарык? А калі крыху сціснуць яго ў руках? А калі сціснуць мацней? Паветра не мае сваёй формы. Яно прымае форму прадмета, у якім знаходзіцца.

Паветра – наш нябачны чараўнік – вельмі не любіць паказвацца. Каб прымусіць яго паказаць сябе, трэба паклікаць на дапамогу іншыя прадметы. Для гэтага вазьміце шклянку з вадой і саломінку, апусціце саломінку ў ваду і пачынайце ў яе дзьмуць. У вадзе з’явяцца паветраныя бурбалкі – гэта з нашых лёгкіх выходзіць паветра.

Падрыхтавала Надзея Гарэцкая

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі