Хрысціяне Сірыі: баявікі «Ісламскай дзяржавы» выкралі каля 400 чалавек
Кіраўніцтва Ваеннай рады асірыйцаў – хрысціянскага апалчэння, якое разам з курдамі бароніцца супраць агрэсіі “Ісламскай дзяржавы” у Сірыі – абвергла дадзеныя аб тым, што ісламістамі выкрадзена каля 90 чалавек. Па дадзеных хрысціянскіх ваенных, баевікамі “ІГ” захоплена ад 350 да 400 мірных жыхароў, частка якіх ужо пакараная.
Па дадзеных кіраўніцтва Ваеннага савета асірыйцаў, у панядзелак на паўночным усходзе Сірыі каля 200, а не 90 чалавек, як падавалася раней, былі захопленыя ісламістам, што напалі на вёскі каля горада Тал Тамр ў правінцыі Хасеке. Большасць з захопленых – жанчыны, дзеці і старыя. У гэты ж дзень быў здзейснены напад на 12 вёсак уздоўж паўднёвага берага ракі Хабур, паведамляе bbc.co.uk.
Праваабаронцы мяркуюць, што ў планы ісламістаў можа ўваходзіць абмен асірыйскіх сялянаў на баевікоў “ІГ”, захопленых курдамі падчас баёў, што вядуцца пры паветранай падтрымцы антыісламісцкай кааліцыі. Асірыйскі ваенны савет мае прыкладна чатыры сотні байцоў у гэтай мясцовасці, таксама на працягу апошняга тыдня каля паўтары тысячы байцоў ўлілося ў шэрагі курдскага апалчэння.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- Біскуп Юрый Касабуцкі: Езуса пакаралі смерцю, бо хтосьці адчуў страх згубіць сваю ўладу 11.04.2021 04:08
- Паведамленне прэс-службы Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі 10.04.2021 18:39
- Хрысціянскі семінар для людзей, якія працуюць з групамі 10.04.2021 17:51
- Пробашч мінскай архікатэдры: маю надзею, што трансляцыя святой Імшы па радыё адбудзецца 08.04.2021 16:06
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)