Аргкамітэт зацвердзіў фармат святкавання Дня волі

вАргкамітэт святкавання Дня волі зацвердзіў фармат, у якiм будзе адзначацца гадавіна абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Вечарам 25 сакавіка пройдуць святочнае шэсце і імпрэза з удзелам беларускіх музыкаў.

Месцам збору шэсця абрана пляцоўка ля Акадэміі Навук, канцэрту – плошча Бангалор, паведамляе прэсавая служба БХД.

Заяўшчыкамі акцыі пад лозунгам «Разам за мір і незалежнасць” вырашылі быць Марына Хоміч і Аляксей Янукевіч.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі