Беларускія святары на ЧЕ па міні-футболе ўвашлі ў дзясятку лепшых

futБеларуская каманда каталіцкіх святароў заняла ў Аўстрыі дзясятае месца на IX Чэмпіянаце Еўропы святарскіх камандаў па міні-футболе. Для беларускай зборнай аўстрыйскі чэмпіянат па міні-футболе стаў пятым па ліку.

Пераможцамі сталі партугальцы, другое месца заваявала каманда з Польшчы, бронза — у каманды Босніі і Герцагавіны. Беларусам гэтым разам не ўдалося паўтарыць мінулагодняе дасягненне хатняга Чэмпіянату, калі каманда заняла чацвёртае месца, паведамляе catholic.by.

У Чэмпіянаце прынялі ўдзел 220 святароў з 16 краін свету.

У папярэднія гады дасягненні беларускіх святароў выглядалі наступным чынам:

2011 год, Польшча — 13-е месца

2012 год, Венгрыя — 8-е месца

2013 год, Славенія — 9-е месца

2014 год, Беларусь — 4-е месца

2015 год, Аўстрыя — 10-е месца

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі