У Беларусі скароцяць колькасць ВНУ да 20-і

vnuПрарэктар па навукова-метадычнай рабоце Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Ігар Цітовіч 26 лютага паведаміў на міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Гродна аб планах скарачэння колькасці беларускіх ВНУ з 54 да 20. Планы рэструктурызацыі сістэмы вышэйшай школы ў Беларусі разлічаныя на 5 гадоў.

Падчас гродзенскай канферэнцыі, прысвечанай праблемам і перспектывам інавацыйнага развіцця ўніверсітэцкай адукацыі і навук, гаворка ішла пра неабходнасць распрацаваць да канца года канцэпцыю аптымізацыі структуры вышэйшай школы Беларусі, паведамляе euroradio.fm.

У якасці аргумента Ігар Цітовіч прывёў еўрапейскі вопыт аптымізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі, патрэба у якой абумоўленая у т. л. дэмаграфічнай сітуацыяй. Сёння ў Еўропе прынята лічыць дастатковым адной ВНУ на 700 тыс.-1 млн чалавек насельніцтва.

Таксама Цітовіч запэўніў, што буйныя рэгіянальныя ўніверсітэты захаваюць сваю структуру.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі