Анархісты правялі вулічную акцыю салідарнасці з Мікалаем Дзядком
Увечары 27 лютага мінскія анархісты перакрылі адну з сталічных вуліц, расцягнуўшы на праезнай частцы банер «Свабоду анархісту Мікалаю Дзядку».
Адначасова ўдзельнікі акцыі палілі фаеры і скандавалі «Свабоду Мікалаю Дзядку». Акцыя салідарнасці стала рэакцыяй на выненесенне новага прысуду “вязню сумлення” анархісту Мікалаю Дзядку, які знаходзіцца за кратамі, паведамляе revbel.org.
Суд над палітзняволеным Мікалаем Дзядком адбыўся 26 лютага ў магілёўскай турме № 4, дзе Мікалай правёў больш за 4 гады пасля таго, як быў арыштаваны па падзеях 19 снежня 2010 года. Праз некалькі дзён Мікалай павінен быў выйсці на свабоду, аднак суд падоўжыў тэрмін пазбаўлення волі на год, інкрымінаваўшы яму 16 эпізодаў парушэння турэмнага рэжыму.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
28.02.2015
Грамадства|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- Заява БХД 18.02.2021 12:00
Фотарэпартаж
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)