У Шчучыне пройдуць рэкалекцыі для юнакоў-каталікоў

parenРэкалекцыі для юнакоў-каталікоў, якія, магчыма, маюць дар паклікання да святарскага служэння, адбудуцца з 6 па 8 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне.

На запланаваныя Дні духоўных сустрэчаў для юнакоў запрашаюцца хлопцы ўзростам ад 15 гадоў, а таксама студэнты навучальных установаў, якія хочуць паглыбіць і аднавіць сваю веру, узмацніць сваю повязь з Хрыстом і, магчыма, адкрыць сваё жыццёвае пакліканне, паведамляе catholicnews.by.

Праграма дзён духоўнай працы ўключыць у сябе супольную і індывідуальную малітву, разважанні над старонкамі Святога Пісання, размовы са святарамі, а таксама гутаркі з абменам думкамі ў нефармальнай атмасферы.

Паведаміць пра жаданне ўдзельнічаць арганізатары рэкалекцыяў просяць у Калегіум Ордэна Піяраў у Шчучыне да 4 сакавіка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі