З сярэдзіны лета цыгарэты знікнуць з вітрынаў крамаў

sigaretaАпублікаваныя папраўкі ў дэкрэт прэзідэнта Беларусі №28 ад 2002 года, згодна з якімі права на ажыццяўленне экспарту, імпарту, вытворчасці тытунёвай сыравіны, тытунёвых вырабаў і іх захоўванне будуць мець толькі юрыдычныя асобы Беларусі. Раней такое права мелі ўсе арганізацыі-нерэзідэнты.

Таксама ў дэкрэце ўказана, што права на ажыццяўленне аптовага гандлю тытунёвымі вырабамі маюць толькі арганізацыі – вытворцы тытунёвых вырабаў ўласнай вытворчасці, заказчыкі тытунёвых вырабаў, вырабленых у Беларусі па iх заказах, дзяржаўныя юрыдычныя асобы, юрыдычныя асобы, больш за 25% акцый якіх знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы , юрыдычныя асобы Белкаапсаюза. Раздробны гандаль тытунёвымі вырабамі дазволена толькі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, зарэгістраваным у Беларусі, паведамляе charter97.org.

Дакументам забароненая выкладка тытунёвых вырабаў і іх узораў у вітрынах і на іншым гандлёвым абсталяванні.

Дакумент уступае ў сілу з 1 ліпеня 2015 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі