Да крымінальнай адказнасці прыцягнуць былога дэсантніка за збіццё студэнта

skorКрымінальная справа распачата ў дачыненні да былога дэсантніка за тое, што ён беспадстаўна збіў студэнта.

У Ваўкавыску каля крамы нецвярозы 23-гадовы мясцовы жыхар паспрабаваў высветліць адносіны з адным з двух студэнтаў, якія праходзілі міма. Аднак другі малады чалавек змог пагасіць канфлікт. Пасля гэтага студэнты схаваліся ў краме, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Калі студэнты зноў выйшлі на вуліцу, яны ўбачылі, што хуліган чакае іх. На гэты раз ён накінуўся на маладога чалавека, што заступіўся за свайго сябра. Збіты студэнт неадкладна звярнуўся ў міліцыю.

Высветлілася, што агрэсар нядаўна дэмабілізаваўся з паветрана-дэсантных войскаў. У цяперашні час працы ў яго няма.

Узбуджана крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі