МПЗ: у Беларусі ІП дазволяць прадаваць тавары без дакументаў і павялічаць падаткі

процентыБеларускім індывідуальным прадпрымальнікам дадуць права прадаваць тавары без дакументаў і павялічаць пры гэтым падаткі. Гэта прадугледжана праектам новага ўказа для ІП, паведамілі ў МПЗ.

Згодна з праектам указа, індывідуальным прадпрымальнікам-плацельшчыкам адзінага падатку прадастаўлена права прадаваць увезеныя з тэрыторыі краін МС тавары без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё (паступленне). Гэта тавары (акрамя падакцызных), прызначаныя для рознічнага гандлю з выплатай адзінага падатку. Гандляваць імі можна ў гандлёвых аб’ектах (акрамя крамаў) і на гандлёвых месцах на рынках.

Пры гэтым прадугледжваецца выплата адзiнага падатку з прымяненнем павышальнага каэфіцыента 2 і выплата ПДВ ў фiксаваных сумах у павялічаных памерах. Падпісаць праект указа плануецца ў бліжэйшы час, паведамілі ў прэс-цэнтры МПЗ, перадае БЕЛТА.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі