У праваслаўным прыходзе ў Сухараве ўпершыню пройдзе Літургія па-беларуску

храм ксенііУ Мінску ў праваслаўным прыходзе Архангела Міхаіла, размешчаным у мікрараёне Сухарава па вуліцы Янкоўскага, 2, у храме блажэннай Ксенні Пецярбургскай 8 сакавіка па блаславенні мітрапаліта Паўла адбудзецца першая Боская Літургія на беларускай мове.

Літургія пачнецца ў 09:00, за паўгадзіны да гэтага пачнецца споведзь. Чакаецца, што беларускамоўная Літургія ў храме будзе адбывацца штонядзелю.

На сенняшні дзень беларускамоўныя Літургіі ў праваслаўных храмах Мінска праходзяць толькі па суботах у Свята-Пятра-Паўлаўскім саборы. Яны пачынаюцца а 08:00.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі