Нарвежскі палітык: у хрысціян ёсць пакліканне змяняць свет
Марыэ Юнэс Брэке (Marie Ljones Brekke) – малады палітык, намеснік дэпутатаў у парламенце Нарвегіі ад Ругалана ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (KrF).
Паводле прафесіі яна выкладчык матэматыкі, зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, яе сыну дзесяць месяцаў. Вырасла ў пяцідзесятніцкай хрысціянскай сям’і. Бацькі навучылі галасаваць на выбарах за хрысціянскую партыю, бо яна падтрымлівае біблейскія каштоўнасці. Жыла пэўны час у ЗША, там вывучала паліталогію. Навучылася адстойваць свае хрысціянскія погляды. Карэспандэнт Крыніцы.info запытала аб яе грамадскім жыці.
– Як пастар ставіцца да таго, што вы актыўна займаецеся палітыкай?
Мой пастар ставіцца станоўча. Ён з’яўляецца маім цесцем. Ён і раней, калі я яшчэ не сустракалася з яго сынам, падтрымліваў маю актыўнасць ў партыі.
– Муж таксама палітыкай займаецца?
Муж працуе інжынерам у нафтавай вытворчасці. На выбарах заўсёды галасуе за KrF. І падтрымлівае мяне маральна. Ён больш удзельнічае непасрэдна ў царкоўным служэнні. А я выдзяляю суботу для агульных евангелізацый.
– Які асноўны матыў быў займацца палітыкай?
Я заўжды натхнялася верай, асабліва цытатай з Ветхага Запавету, дзе напісана, што Гасподзь засумаваў, бо не было прамаўляючага праўду. Ніхто не ходзіць прамымі шляхамі.
Ісая гл.59, вр.14-16: «І суд адступіў назад, і праўда стала здалёку, бо ісціна спатыкнулася на плошчы, а сумленнасць не можа ўвайсці. І не стала ісціны, і той, хто бяжыць ад зла, падпадае пад знявагу. І Гасподзь убачыў гэта, і агідна было вачам Яго, што няма суду. І бачыў, што няма чалавека, і здзіўляўся, што няма заступніка; і дапамагла Яму сіла Яго, і праўда Ягоная падтрымала Яго».
Гэтыя словы натхнілі мяне быць актыўнай і удзельнічаць у палітычным жыцці. Лічу, што ў хрысціян ёсць пакліканне змяняць свет.
Шмат розных рэчаў мы робім у партыі, пра якія напісана ў Бібліі, але не называем гэта, не цытуем. Гэта і абарона жыцця, абарона сям’і, дапамога бедным. Аб усіх гэтых справах напісана ў Бібліі, і гэта мы можам рабіць у межах партыі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)