Турэмны святар: асуджаныя патрабуюць навяртання
З дэкрэту каталіцкага біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Нароўлі кс. Вінцэнт Сяўрук ужо два гады вядзе душпастырства ў турмах Гомельскай вобласці.
Як кажа святар, ён адчуў, што яго служэнне – запатрабаванае, і асуджаныя чакаюць святара, бо патрабуюць навяртання.
Ксёндз перакананы, што гэтыя сустрэчы вельмі патрэбныя – нават дзеля адной авечкі, што Езус шукае, каб прывесці назад, у Божую аўчарню.
Людзі, якія адбываюць пакаранне, часта дзякуюць за святарскае служэнне, і, калі развітваюцца з духоўнай асобай, запрашаюць прыехаць зноў, адзначыў кс. Вінцэнт Сяўрук у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
Кожны з асуджаных мае права падаць просьбу кіраўніцтву калоніі, каб мець магчымасць сустрэцца з каталіцкім святаром. Па дазволу чалавек можа прысутнічаць на сустрэчы з духоўнай асобай, праняць удзел у Эўхарыстыі, слухаць Божае слова, удзельнічаць у катэхезе, прыступіць да споведзі, прыняць св. Камунію.
Святар бывае ў калоніі раз на месяц.
Кс. Вінцэнт дасвечыў, што, менавіта апынуўшыся ў зняволенні, чалавек прыходзіць да Бога, навяртаецца, і зусім у іншым вымярэнні перажывае сваё адбыванне пакарання – як выкупленне за ўчыненыя злачынствы.
У зняволенні жанчыны і мужчыны маюць магчымасць чытаць каталіцкія часопісы, з дазволу кіраўніцтва калоній бібліятэкі папаўняюцца каталіцкай літаратурай.
Вельмі шмат выпадкаў, калі людзі адышлі ад Бога і жылі без Яго, і наступствамі такога жыцця стала тое, што чалавек здзейсніў злачынства і апынуўся ў турме. На свабодзе не мог зразумець сваіх праблем, кораня зла– пакуль не апынуўся ў турме, кажа турэмны душпастыр.
Бліжэй да Вялікадня кс. Вінцэнт зноў збіраецца да сваіх “падапечных”, каб прынесці ім радасць уваскрослага Хрыста.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)