У Гродне адкрылася выстава аб габрэях Супраціву

SimonaВыстава дакументальных матэрыялаў “Габрэі ў Барацьбе і Супраціве” адкрылася ў Гродне 1 сакавіка ў Вялікай харальнай сінагозе з дапамогай амбасады Чэхіі.

Чырвонай ніткай ўсіх матэрыялаў, прадстаўленых на выставе, праходзіць той факт, што ў гады вайны габрэі былі не толькі ахвярамі Халакоста, але і актыўнымі ўдзельнікамі баявых дзеянняў у складзе рэгулярных вайсковых, партызанскіх і падпольных фарміраванняў на тэрыторыі Еўропы, Афрыкі і на Блізкім усходзе, паведамляе beljews.org.

У адкрыцці выставы ўдзельнічалі Надзвычайныя і Паўнамоцныя паслы ў Беларусі Дзяржавы Ізраіль і Чэскай Рэспублікі, а таксама старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын Барыс Герстэн, які ўручыў гродзенскай суполцы ўзнагароду за выбітны ўнёсак у развіццё габрэйскага жыцця ў Беларусі, у т.л. за вядзенне рэстаўрацыі Вялікай харальнай сінагогі – гістарычнага помніка і жамчужыны беларускай архітэктуры.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі